Беларусаў накормяць айчынным камамберам
35- 3.06.2015, 10:49
- 15,410
Вытворчасць сыру з белай цвіллю можа быць засвоена Беларуссю ў 2015 годзе.
Пра гэта паведаміў БелТА падчас выставы «Белагра-2015» дырэктар РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Аляксей Меляшчэня.
Ён адзначыў, што айчынныя прадпрыемствы апошнія гады, захоўваючы даволі вялікі асартымент традыцыйнай прадукцыі, усё больш актыўна шукаюць новыя нішы, асвойваюць тое, што ў меншай ступені прадстаўлена на рынку. «Кожны год, у прыватнасці, з'яўляецца некалькі новых відаў сыроў, - адзначыў Аляксей Меляшчэня. - Спадзяюся, сёлета ўжо будзе асвоена вытворчасць сыру з белай цвіллю».
Гаворка ідзе пра сыры камамберы (гатунак мяккага тлустага сыру, вырабляецца з каровінага малака). «Тэхналогія намі распрацаваная, цяпер з некалькімі прадпрыемствамі ідзе абмеркаванне ўкаранення гэтага прадукту», - распавёў дырэктар інстытута. З ягоных слоў, у ліку першых асвоіць выпуск новага віду сыру могуць Слуцкі і Бярозаўскі сыраробны камбінат.
«Вытворчасць сыру з белай цвіллю патрабуе наяўнасці пэўнага абсталявання на прадпрыемстве, асаблівыя рэжымы захоўвання, транспартавання і многае іншае. На выбраных прадпрыемствах сёння практычна ўсё ёсць для вытворчасці ў паўручным рэжыме. Думаю, далей будуць закупленыя аўтаматызаваныя лініі, і сыр будзе выпускацца ў прамысловых маштабах», - адзначыў Аляксей Меляшчэня.