Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Беларусі
1- 3.06.2015, 14:59
- 5,898
Арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч быў абраны старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі на яе 59 пленарным пасяджэнні.
Віцэ-старшынём стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, генеральным сакратаром - біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, піша catholic.by.
Пасяджэнне адбылося 3 чэрвеня ў душпастырскім Цэнтры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ў Менску.
Раней старшынём арганізацыі быў Аляксандр Кашкевіч.