Карл Більт: Наступ пад Мар’інкай - правакацыя перад самітам G7?
1- 3.06.2015, 17:35
- 8,611
Наступ баевікоў у Мар’інцы можа быць правакацыяй напярэдадні саміту вялікай сямёркі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» напісаў экс-міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт.
«Сёння адбываецца найбольшая эскалацыя з часоў Дэбальцава. Правакацыя перад G7?», - выказаў меркаванне палітык.
Саміт «Вялікай сямёркі» адбудзецца 7-8 чэрвеня ў Нямеччыне.
Нагадаем, сітуацыя на ўскраінах Данецка вельмі напружаная. Сёння, 3 чэрвеня, з самае раніцы не спыняюцца баі ў Мар’інцы, якая суседнічае з Данецкам. На гэты момант украінскія вайскоўцы ўтрымліваюць населены пункт.