7 траўня 2024, aўторак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар прыцягваў работнікаў дзяржпрадпрыемства для будаўніцтва дома знаёмцу

7
Дырэктар прыцягваў работнікаў дзяржпрадпрыемства для будаўніцтва дома знаёмцу

Былы дырэктар гарадзенскага прадпрыемства плаціў заробак работнікам, якія будавалі катэдж ягонаму знаёмцу.

У выніку экс-начальніку пагражае 10 гадоў турмы і канфіскацыя маёмасці, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да аднаго з кіраўнікоў будаўнічай арганізацыі Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

«З'яўляючыся службовай асобай, падазраваны са студзеня да снежня 2013 звыш устаноўленага фонду аплаты працы арганізаваў незаконную выплату грашовых сродкаў фізічным асобам паводле дамоў за выкананне будаўніча-мантажных работ на аб'ектах горада Гародні ды Гарадзенскага раёна, прычыніўшы тым самым шкоду прадпрыемству на суму звыш двухсот мільёнаў беларускіх рублёў.

Ён жа ў мінулым годзе прыцягваў падначаленых работнікаў для будаўніцтва дома знаёмцу. Прычыненая ў гэтым выпадку шкода будаўнічай арганізацыі, якую ён узначальвае, у выглядзе выплачанага заробку рабочым склала амаль шэсцьдзесят мільёнаў рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

Праводзяцца далейшыя аператыўныя мерапрыемстваў і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне дадатковых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках