Прэзідэнтам Латвіі абраны міністр абароны Райманд Вяёніс
- 3.06.2015, 19:43
- 3,132
Міністр абароны Райманд Вяёніс (Звяз «зялёных» і сялян) на пасяджэнні Сейма ў сераду 3 чэрвеня абраны прэзідэнтам Латвіі.
Падчас апошняга галасавання Вяёніса падтрымалі 55 дэпутатаў. Паўнамоцтвы цяперашняга прэзідэнта Андрыса Берзіньша мінаюць 7 ліпеня, піша rus.DELFI.lv.
Супраць Райманда Вяёніса былі 42 парламентарыі, адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным, а адзін дэпутат не ўдзельнічаў у галасаванні.
У папярэдніх турах выбараў прэзідэнта з барацьбы выбылі спачатку кандыдат ад апазіцыйнага Аб'яднання рэгіёнаў Латвіі Марціньш Бондарс, затым - кандыдат ад апазіцыйнай «Згоды» Сяргей Далгаполаў, а пасля чатырох галасаванняў у барацьбе за пасаду прэзідэнта Латвіі застаўся адзін кандыдат - Вяёніс.
Райманд Вяёніс нарадзіўся 15 чэрвеня 1966 у Пскоўскай вобласці РСФСР, СССР. З 1990 года сябра Партыі Зялёных. Латышская мова - родная, выдатна валодае расейскай і добра - ангельскай мовамі.