30 красавiка 2024, aўторак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шопінг у Беластоку: беларусам падрыхтавалі падарункі

3
Шопінг у Беластоку: беларусам падрыхтавалі падарункі

У Польшчы не жадаюць губляць шоп-турыстаў з Беларусі і наважылі на рэгулярнай аснове ладзіць акцыі.

Як мы ўжо паведамлялі, з 27 чэрвеня ў Беластоку праходзіць «марафон беларускага тыдня шопінгу». У ім удзельнічаюць крамы, гандлёвыя цэнтры, гатэлі і рэстарацыі, зніжкі пачынаюцца ад 10% і вышэй. Як адрэагавалі на прапанову беларусы?

Усплёск актыўнасці, распавялі нам арганізатары, у мінулыя выходныя быў. У Outlet center зніжкамі скарысталіся 114 беларусаў, у ГЦ Selgros - блізу 50 чалавек з пашпартамі РБ. Агульную статыстыку падаб'юць пазней. Для тых, хто ўзяў удзел у акцыі, прадугледзелі дадатковыя бонусы - можна атрымаць купоны на 100 і 500 злотых, а таксама «памятныя падарункі ад адміністрацыі горада Беластока». Умова адна - трэба даслаць чэкі з крамаў на агульную суму 1000 злотых.

Марафон зніжак у Беластоку працягнецца да 5 ліпеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках