30 красавiка 2024, aўторак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Задорнаў пажартаваў пра катастрофу «Боінга» і прыпісаў Псакі словы раённага пракурора

46

Расейскі сатырык у сваім жарце пра збіты баявікамі «Боінг» прыпісаў словы раённага пракурора спікерцы Дзярждэпартамента ЗША.

Між іншым, у сваім выступе Міхаіл Задорнаў адразу ж падкрэсліў, што Джэн Псакі дакладна сказала, чаму ўпаў малайзійскі самалёт, піша «Обозреватель».

«Ці бачылі, яны змоўклі? Яны замоўчваюць. Яны зразумелі, хто там парушыў гэта ўсё. Але Псакі выдала дакладную прычыну падзення «Боінга». Малайзійскі «Боінг», сказала яна, упаў таму, што быў цяжэйшы за паветра», - сказаў у сваім выступе Задорнаў.

Выказванне пра тое, што «самалёт упаў таму, што ён цяжэйшы за паветра» належыць пракурору Чусоўскага раёна Расеі Андрэю Дэліеву, якое ён агучыў у лістападзе 2010 года. Падобных заяў ад Джэн Псакі не было.

Самалёт, якi ажыццяўляў рэйс MH17 (Амстэрдам - Куала-Лумпур), быў збіты 17 ліпеня 2014 г. паблізу Тарэзу Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Паводле звестак украінскіх уладаў і заходніх краін, самалёт збілі прарасейскія баевікі з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу Бук, перададзенага ім з РФ. Выніковую справаздачу аб прычынах катастрофы «Боінга» Нідэрланды паабяцалі падрыхтаваць цягам года. Расея цягам усяго часу пасля тэракту зняпраўджвае сваё дачыненне да яго.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках