Пад выглядам «сэканд-хэнда» ў Беларусь спрабавалі завезці тону новага адзення
12- 30.06.2015, 12:29
- 11,845
Дзякуючы пільнасці спецыялістаў Віцебскай мытні канфіскавана партыя адзення і галантарэйных вырабаў агульнай вагой больш як 880 кілаграмаў.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.
У пункце пропуску «Урбаны» падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні быў прыпынены рух грузавога аўтамабіля MAN, які рухаўся з Латвіі ў Беларусь.
- Паводле дакументаў, у аўтамабілі перамяшчалася адзенне, былое ва ўжыванні, - так званы «сэканд-хэнд», - распавялі мытнікі. - У выніку агляду ў аўтамабілі сярод адзення, былога ва ўжыванні, было выяўлена больш за 2 тыс. адзінак новага адзення і галантарэйных вырабаў - сумак, рамянёў, якія мелі фабрычныя этыкеткі і не заяўленыя у суправаджальных дакументах. Агульная вага нелегальнага тавару склала 883 кілаграма.
Незаконна ўвезены тавар ацэначным коштам Br360 млн канфіскаваны. Мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.