30 красавiка 2024, aўторак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

UEFA з 1 ліпеня змякчыць правілы фінансавага fair play

UEFA з 1 ліпеня змякчыць правілы фінансавага fair play

Патрабаванні па бясстратнасці застаюцца ў дзеянні.

Выканаўчы камітэт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый на сустрэчы ў Празе зацвердзіў новую рэдакцыю правіл ліцэнзавання клубаў і фінансавыя fair play на перыяд 2015-2018 гадоў, якія будуць улічваць сітуацыю ў эканамічна нестабільных рэгіёнах, піша NEWSru.com.

Новыя правілы ўвойдуць у дзеянне 1 ліпеня 2015 года. Патрабаванні па бясстратнасці застаюцца ў дзеянні.

Папраўкі былі ўнесеныя пасля двух гадоў кансультацый, а таксама цеснага дыялогу з ключавымі чальцамі футбольнай Еўропы. Яны павінны спрыяць росту і развіццю футбола, інтэграцыйным працэсам і стымуляцыі рынку з дапамогай кропкавых дапаўненняў і больш шырокага ахопу патрабаванняў з улікам існай эканамічнай сітуацыі, адзначае UEFA.org.

Асноўнае правіла рэгламенту, праект якога быў зацверджаны ў 2009 годзе, застаецца нязменным - клубы не могуць выдаткоўваць на куплю футбалістаў больш, чым яны зарабляюць.

Пры гэтым паведамляецца, што абноўлены рэгламент будзе ўлічваць цяжкасці і неспрыяльныя варункі, з якімі клубы сутыкаюцца праз узрушэнні на фінансавым рынку ці эканамічныя крызісы ў рэгіёне.

Новая рэдакцыя правіл fair play у тым ліку ўлічвае сітуацыі, калі клубы падпадалі пад нядаўнюю рэструктурызацыю або паглынанне, а таксама выпадкі, калі клубы маюць намер здзейсніць рацыянальныя інвестыцыі ў духу фінансавага fair play і ў адпаведнасці з яго мэтамі.

"Новыя правілы - гэта пашыраная і палепшаная версія правілаў фінансавага fair play. Агульныя задачы фінансавага fair play застаюцца нязменнымі. Мы толькі пераходзім ад этапу строгай эканоміі да этапу, які дазволіць нам прапанаваць больш шырокія магчымасці для грунтоўнага росту і развіцця", - заявіў прэзідэнт UEFA Мішэль Плаціні.

Нагадаем, што шэраг клубаў, уключаючы расейскія, ужо трапіў пад санкцыі фінансавага fair play. Найбольш пацярпелым з айчынных клубаў з'яўляецца "Дынама", пазбаўленае права ўдзелу ў еўракубках сезона-2015/16. Бела-блакітных абвінавацілі ў завышэнні рынкавага кошту спонсарскага кантракту і перавышэнні дазволенай дзелі заробкаў футбалістаў у клубным бюджэце (70%).

Расейскія клубы за невыкананне правілаў фінансавага fair play караліся і раней, але да разгляду іх парушэнняў Арбітражнай палатай справа не даходзіла - як правіла, яны ўкладалі з UEFA міравыя пагадненні і плацілі штрафы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках