30 красавiка 2024, aўторак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі пра карысць сну на працоўным месцы

6
Навукоўцы распавялі пра карысць сну на працоўным месцы

Магчымасць паспаць на працы можа падвысіць прадуктыўнасць працы

Даследнікі высветлілі, што гадзінны сон дае станоўчы эфект на псіхічныя і разумовыя паказчыкі супрацоўнікаў, піша «Корреспондент».

Група даследчыкаў сцвярджае, што сон на працоўным месцы дабра ўплывае на прадукцыйнасць працы работнікаў, а таксама на якасць выканання імі пастаўленых задач цягам дня. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Personality and Individual Differences.

У даследаванні ўдзельнічалі 40 чалавек ад 18 да 50 гадоў, якія спецыяльна цягам 3 дзён да эксперыменту прытрымліваліся нармальнага рэжыму сну. Пасля ім прапаноўвалася развязаць заданні і адказаць на пытанні псіхалагічнага тэсту.

Пасля гэтага частка ўдзельнікаў праглядала ролікі з выявай дзікай прыроды, астатнім дазвалялася цягам гадзіны прымгнуць. Па заканчэнні гадзіны ўсім удзельнікам зноў прапаноўвалася паўтарыць выпрабаванне.

У выніку даследчыкі прыйшлі да высновы, што нават кароткачасовы сон істотна зніжаў узровень напружання удзельнікаў, падвышаў іх здольнасць да канцэнтрацыі і спрыяў хуткаму прыняццю пастаноў.

Нагадаем, раней быў апублікаваны рэйтынг краін з самым якасным сном.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках