30 красавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ увяла 18 дадатковых міжрэгіянальных цягнікоў

1
БЧ увяла 18 дадатковых міжрэгіянальных цягнікоў

Беларуская чыгунка прызначыла 18 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных злучэнняў на перыяд з 2 да 5 ліпеня.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе БЧ.

"На перыяд 2-5 ліпеня прызначаныя 18 цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з Берасцем, Гомелем, Пінскам і Полацкам, - гаворыцца ў паведамленні. - Дадатковыя цягнікі таксама будуць перавозіць пасажыраў па маршрутах Віцебск - Магілёў - Віцебск і Гомель - Магілёў - Гомель".

Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых цягніках і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і праз тэлефон даведачных службаў.

2 ліпеня цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ездзіць паводле раскладу пятніцы, 3 і 4 ліпеня - паводле раскладу суботы, а 5 ліпеня - паводле раскладу нядзелі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках