30 красавiка 2024, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскія экспэрты апублікавалі сцэнар вайны паміж Расеяй і NATO

13
Амэрыканскія экспэрты апублікавалі сцэнар вайны паміж Расеяй і NATO

Супрацьстаянне паміж Расеяй і NATO можа прычыніцца да адкрытай вайне.

Пра гэта гаворыцца ў аналітычным матэрыяле амэрыканскага партала Vox, піша Еўрапейская праўда".

Сярод іншага, як адзначаюць экспэрты, цяперашняе напружанне паміж Расеяй і NATO мае значна больш агульных рыс з перыядам перад першай сусветнай вайной, чым з часамі "халоднай вайны".

"Няўстойлівы баланс сіл, ваяўнічасць і перыферыйныя канфлікты, якія аплятаюць вайсковымі абавязаннямі, спрэчкі з нагоды будучага еўрапейскага парадку і небяспечная няпэўнасць у тым, якія дзеянні будуць і якія не будуць змушаць іншага ўдзельніка да канфлікту" - усё гэта, на думку экспэртаў, больш нагадвае перыяд пачатку XX стагоддзя.

Найбольш імаверным "пунктам дакранання" аналітыкі называюць краіны Балтыі.

Як адзначае прафесар міжнародных стасункаў Карлтанскага ўніверсітэта Стывэн Сайдман, невялікія краіны з'яўляецца "найбольш імавернай лініяй фронту ўсякага будучага крызісу".

Так, палітолагі звяртаюць увагу на Эстонію, чвэрць насельніцтва якоё з'яўляюцца этнічнымі расейцамі.

На іх думку, пачатковым пунктам канфлікту могуць стаць расейскія "зялёныя чалавечкі" ў эстонскім горадзе Нарва, большая частка насельніцтва якога з'яўляецца расейскамоўнай.

Такія падзеі, як адзначаюць экспэрты, паставяць NATO перад выбарам - распачаць страляніну па расейскіх вайскоўцах без апазнавальных знакаў, рызыкуючы такім чынам пачаць адкрытую вайну з РФ, або дазволіць канфлікту стаць "замарожаным".

У другім выпадку, як мяркуюць аналітыкі, Альянс раскідаецца праз уласную няздольнасць адказваць на глабальныя пагрозы.

У выпадку ж адкрытага супрацьстаяння пры горшым варыянце на зямлі надыдзе "ядзерная зіма".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках