19 сакавiка 2024, aўторак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Жванецкі на цырымоніі ТЭФІ: Гэта тэлевізія не для разумных

18
Міхаіл Жванецкі на цырымоніі ТЭФІ: Гэта тэлевізія не для разумных
Міхаіл Жванецкі
Фота: РІА «Новости»

Тэлевізійнікі не зразумелі сатырыка.

Вядомы расейскі пісьменнік-сатырык і выканаўца ўласных літаратурных твораў Міхаіл Жванецкі, выступаючы на цырымоніі ўручэння прэмій ТЭФІ, высмеяў тэлевізійнікаў, якія ў пагоні за шырокай аўдыторыяй грэбуюць якасцю прадукту. З тэлетрансляцыі ягоны выступ выразалі, піша «Главред».

Тэкст рэпрызы «Дзядуля і дзяўчына», мяркуючы з ўсяго, не вельмі спадабаўся тэлевізійнікам - пасля фразы «Гэта тэлевізія, гэта не для разумных», яны сядзелі з каменнымі тварамі.

81-гадоваму народнаму артысту Украіны (1999) і народнаму артысту Расейскай Федэрацыі (2012) прыйшлося перапыніць маналог і пачаць іншую сцэнку.

Нагадаем, што ураджэнец Адэсы Міхаіл Жванецкі вельмі цёпла ставіцца да Украіны, бо, з ягоных слоў, у Расеі наступіў выдатны час: дазволеныя ўсе віды дзейнасці, акрамя разумовай. Там добра жыць, але трэба паспець пачаць добра жыць да прыходу міліцыянта, рэвалюцыянера і лекара. А дыктатараў параўноўваў з катамі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках