17 траўня 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жывуць у сем'ях, дзе мужу і жонцы затрымліваюць заробак

6
Як жывуць у сем'ях, дзе мужу і жонцы затрымліваюць заробак

Колькасць супрацоўнікаў, якім затрымліваюць заробак, з пачатку года вырасла ў 30 разоў.

На 1 ліпеня запазычанасць у заробках беларусаў складае больш як 411 мільярдаў рублёў. Заробкі затрымліваюць на тыдзень, два, а то і на месяцы, паведамляе "Еўрарадыё".

Сельская гаспадарка "Слуцкага мясакамбіната", што ў вёсцы Грэск. Заробак выплацілі праз тыдзень. Вольга працуе тут з 2008 года, спачатку была аграномам, цяпер на вагах. Муж - трактарыст у гэтай жа гаспадарцы.

"Ужо год як заробак перанеслі на канец месяца, а цяпер пачалі затрымліваць яшчэ больш", - кажа Вольга. Раней заробак быў своечасовы і даволі высокі, а цяпер 2-3 мільёны, "заробак мужа трохі большы - блізу чатырох мільёнаў". На сям'ю з чатырох чалавек атрымліваецца 400 даляраў, або па 100 даляраў на кожнага.

Вольга "ў часы стабільнасці" (чытай - высокіх заробкаў) узяла крэдыт на мэблю. За 10 мільёнаў абставіла кухню і купіла лядоўню. Калі б ведала, што так могуць зваліцца заробкі, не брала б ніякіх крэдытаў!

"Крэдыт у двух банках. Усяго дзесьці 10 мільёнаў узяла. Была нейкая акцыя, і крэдыт быў пад невысокі адсотак. Не памятаю дакладна, але дзесьці на 25-30%. За месяц набягае блізу 900 тысяч рублёў па крэдыце , плюс праз тое, што нам затрымліваюць заробкі, пеня", - кажа жанчына. Крэдытная гісторыя Вольгі сапсаваная.

Пеню налічваюць і на камунальныя плацяжы. Выходзіць амаль 300 тысяч плюс пеня за пратэрміноўку плацяжоў - і так з месяца ў месяц. Адкласці нешта на чорны дзень не атрымліваецца. У адпачынку Вольга не была даўно. Як і яе муж Пётр. Замест адпачынку летам муж і жонка бяруць кампенсацыю.

"...І працуем далей. За кампенсацыю я дачку сабрала ў каледж", - кажа Вольга. Кінуць працу жанчына не можа, бо ў вёсцы знайсці іншую немагчыма. Без дапамогі бацькоў не ведала б, што рабіць.

"У бацькоў гаспадарка, таму ў краме купляем толькі хлеб. Астатняе з агарода. Калі б бацькі-пенсіянеры не дапамагалі, не ведаю, што рабілі б", - кажа Вольга. Пенсію бацькам пакуль плацяць без затрымак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках