18 траўня 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь блакуе пастаўкі звадкаванага газу з Літвы ва Украіну

66
Беларусь блакуе пастаўкі звадкаванага газу з Літвы ва Украіну

Улады Беларусі ўвялі блакаду транзіту звадкаванага газу ва Украіну.

Пра гэта паведамляюць польскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка літоўскай кампаніі «Klaipedos Nafta», паведамляе «Радыё Рацыя».

Менск не даў згоды на транзіт праз тэрыторыю Беларусі газу з літоўскага марскога тэрмінала. Klaipedos Nafta» паведамляе, што беларускі бок не пагадзіўся на транзіт газу праз сваю тэрыторыю з марскога тэрмінала ў Літве.

«У гэтым зацікаўлены і мы, і ўкраінскі бок. Ёсць магчымасці для такога транзіту, але мы атрымалі адмову», - кажа прэс-сакратар літоўскай фірмы Індра Мілінэнэ (Indre Milinene).

Марэк Буцька з фонду «Свабода і дэмакратыя» мяркуе, што такая пастанова Лукашэнкі навязана Крамлём, тым больш стала вядома, што Расея дасць Беларусі чарговы крэдыт.

- Лукашэнка на ўкраінскім крызісе спрабуе выгандляваць для сябе як мага больш. У нас была інфармацыя пра тое, што беларускія грузавікі масава вывозяць з Данбаса абсталяванне, вугаль, а гэта значыць рабуюць Данбас гэтак жа, як робяць гэта расейцы. Цяпер аказалася, што Лукашэнка таксама вырашыў зарабіць на энэргетычнай блакадзе Украіны і не пагадзіўся на транзіт літоўскага звадкаванага газу з Літвы ва Украіну, - паведаміў ён.

Як адзначае Марэк Буцька, замест гэтага за энэргетычную блакаду Украіны Аляксандр Лукашэнка атрымае ў ліпені ад Уладзіміра Пуціна крэдыт у памеры 760 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках