1 траўня 2024, Серада, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевая нацыянальная каманда Беларусі ў гандболе прарвалася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету

4
Моладзевая нацыянальная каманда Беларусі ў гандболе прарвалася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету

28 ліпеня адбыліся матчы 1/8 фіналу моладзевага чэмпіянату свету ў гандболе (U-21).

Неімаверна драматычнай выйшла гульня нацыянальнай каманды Беларусі і Катару. У арабскай краіне сур'ёзна ўзяліся за развіццё гандбола. Дастаткова згадаць, што катарскую каманду ўзначаліў легендарны гішпанец Валера Рывэра, і ў першым жа матчы ён перамог суайчыннікаў.

Бой выйшаў шляхетным. Асноўны час - нічыя. У овертайме Катар павёў у ліку і двойчы мог адарвацца на два мячы. Але беларусы адбіліся, а затым і самі выйшлі наперад - 35:34, піша «Салiдарнасць».

Апошняя атака арабаў скончылася выніковым кідком. Зноў нічыя і серыя пенальці? Але ў беларусаў яшчэ ёсць лічаныя імгненні на зваротны выпад. І наш гулец (разгледзець хто менавіта з інтэрнэт-трансляцыі было практычна немагчыма) стрэлам ледзь не з цэнтра поля закідвае пераможны мяч за 3 секунды да сірэны.

Беларусь - Катар - 36:35 (15:16, 31:31)

Гэтая вар'яцкая развязка падарыла нашай моладзі тур у чвэрцьфінал. Там давядзецца гуляць з пераможцам пары Нямеччына - Аргенціна. Хутчэй за ўсё, гэта будуць немцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках