1 траўня 2024, Серада, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па праспекце Пераможцаў на выходных не будуць хадзіць тралейбусы

1
Па праспекце Пераможцаў на выходных не будуць хадзіць тралейбусы

1 і 2 жніўня на праспекце Пераможцаў у Менску будзе закрыты тралейбусны рух.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў дзяржустанове «Сталічны транспарт і сувязь».

«У сувязі з выкананнем работ пераўладкавання сетак вадаправода, будзе закрыты тралейбусны руху па пр. Пераможцаў на ўчастку ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Нарачанскай 1, 2 жніўні 2015. (Пачынаючы з 23:50 31 ліпеня 2015 г.)», - гаворыцца ў паведамленні.

Рух тралейбусаў маршруту №10 арганізуецца да вул. Сапёраў з разваротам левымі паваротамі па праспекце Пушкіна, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцы Арлоўскай, праспекце Пушкіна.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №1, 11, 44, 91, 119С, 133, 136, што дублююць і закрываюць участак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках