1 траўня 2024, Серада, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увайшла ў топ-10 самых дэкадэнцкіх краін свету

6
Беларусь увайшла ў топ-10 самых дэкадэнцкіх краін свету

Краіна лідэруе па ўжыванні алкаголю і паленню цыгарэт.

Паводле рэйтынгу, які склала амерыканскае агенцтва Bloomberg, Беларусь заняла дзявятае месца ў дзясятцы самых дэкадэнцкі краін у свеце, аднак краіна лідэруе ва ўжыванні алкаголю і паленні цыгарэт. Восьмае месца заняла Расея, трынаццатае - Украіна. На першай пазіцыі выявілася Чэхія, пішуць «Беларускія навіны».

Экспэрты Bloomberg вызначаюць дэкадэнцтва, абапіраючыся на розныя фактары.

Сярод іх:

- Колькасць літраў алкаголю, якую выпівае дарослы за год;

- Лік выпаленых цыгарэтаў;

- Ужыванне амфетамінаў;

- Ужыванне канопляў;

- Ужыванне іншых цяжкіх наркотыкаў, а таксама страты ад азартных гульняў у працэнтных суадносінах да ВУП краіны.

Пад дэкадэнцтва кожны чалавек разумее нешта сваё, паведамляе 420on.cz. Многія праводзяць асацыяцыі хутчэй з маральным заняпадам. Так ці інакш, але нельга не адзначыць, што ў многіх пунктах рэйтынгу Чэхія вядзе з прыстойным адрывам.

Напрыклад, краіна лідэруе ў спажыванні алкаголю. Тут Чэшская Рэспубліка - на чацвёртым месцы. Наперадзе - Беларусь, Украіна і Эстонія. Дзявятая ў колькасці выпаленых цыгарэтаў на аднаго дарослага чалавека на год. Дванаццатая па колькасці прайграных сродкаў і першая ва ўжывання канопляў. І калі дзесьці краіна не на першых пазіцыях, то агульны бал Чэхіі - 64, 5. Гэта амаль на шэсць больш, чым у Славеніі, якая заняла другое месца ў рэйтынгу.

У Расеі агульны бал - 49, 6. Краіна уваходзіць у першую дзясятку ва ўжыванні алкаголю, трохі апярэдзіла Чэшскую Рэспубліку ў ліку выпаленых цыгарэтаў. У Расеі даволі нізкі паказчык у азартных гульняў і ўжыванні канопляў. У Беларусі агульны бал склаў 49, 4. Аднак краіна знаходзіцца на першым месцы ва ўжыванні алкаголю і лідэруе ў ліку цыгарэт. Украіне экспэрты Bloomberg далі 47, 5 балаў. Паводле даследавання, ва Украіне п'юць менш, чым у Беларусі, але колькасць алкаголю на аднаго дарослага чалавека на год даволі вялікая. Затое краіна паказвае нізкія паказчыкі ва ўжывання амфетамінаў і азартных гульняў.

Славаччына заняла ў рэйтынгу 18-е месца, набраўшы агулам 44, 8 бала. ЗША на 16-м месцы, а Вялікая Брытанія на 17-м.

Самымі не дэкадэнцкімі краінамі сталі: Сальвадор, Замбія, Гватэмала, Балівія і Венесуэла.

Топ 10 самых дэкадэнцкі дзяржаў паводле версіі Bloomberg:

1. Чэхія

2. Славенія

3. Аўстралія

4. Арменія

5. Балгарыя

6. Гішпанія

7. Боснія і Герцагавіна

8. Расея

9. Беларусь

10. Грэцыя

Bloomberg - прыватная кампанія, вядучы пастаўшчык фінансавай інфармацыі для прафесійных удзельнікаў фінансавых рынкаў. Асноўны прадукт - Bloomberg Terminal. Акрамя Bloomberg Terminal, важным прадуктам з'яўляюцца спецыялізаваныя тэлевізійныя каналы BloombergTV, часопісы Bloomberg Markets, Bloomberg BusinessWeek і сайты Bloomberg.com, BusinessWeek.com.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках