3 траўня 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы аб будаўніцтве «Турэцкай плыні» прыпыненыя

2
Перамовы аб будаўніцтве «Турэцкай плыні» прыпыненыя

Расея не жадае ў пагадненні замацоўваць зніжку на газ для Турцыі.

Перамовы паводле будаўніцтва «Турэцкай плыні» прыпыненыя на нявызначаны тэрмін, бо Масква не жадае ў пагадненні ўказваць суму зніжкі на газ, паведамляе ЛIГАБiзнэсIнфарм са спасылкай на Upstream.

Ва ўрадзе Турцыі паведамілі, што атрымалі 10,25% зніжкі на газ пры ўмове пастаўкі 28-30 млрд кубаметраў паліва на год яшчэ ў лютым, аднак канчатковага подпісу пад гэтымі дамоўленасцямі няма дагэтуль.

«Расея хоча, каб Турцыя адказала «так» на шэраг складаных пытанняў што да «Турэцкай плын»і. Гэта немагчыма. Пры такіх умовах зніжка ў 10,25%, якая ўказваецца ў пагадненні - гэта права Турцыі», - адзначыў прадстаўнік турэцкага боку.

Турцыю таксама не задавальняе патрабаванне Расеі аб выкананні будаўнічых работ адразу на чатырох запланаваных лініях. Афіцыйная Анкара выдала ліцэнзію толькі на адну лінію.

У спрэчцы аб коштах на газ турэцкая ўлада гатовая звярнуцца ў міжнародны арбітраж.

Шэраг крыніц мяркуе, што ў Крамлі будуць чакаць, калі ў Турцыі сфармуецца новы ўрад.

Раней міністр энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Танер Іылдыз заяўляў, што краіна не пойдзе на саступкі ў пытаннях рэалізацыі «Турэцкай плыні».

«Масква бачыць у нас толькі транзітную краіну. Для нас у гэтым няма ніякага сэнсу. Мы зацікаўленыя ў стварэнні супольнай сістэмы паставак. Прынцыповае пагадненне ў гэтым пытанні было дасягнутае, аднак Расею гэта не задаволіла», - адзначыў ён.

Планавалася, што першая нітка марскога газаправода «Турэцкая плынь» з Расеі на захад Турцыі павінна запрацаваць у канцы 2016 года. Адзначым, праект накіраваны на замяшчэнне ўкраінскага транзіту. Аб ім Крэмль загаварыў пасля правалу «Паўднёвай плыні», якая павінна пастаўляць газ у Еўропу ў абыход Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках