17 траўня 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя не будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве «Турэцкай плыні»

7
Турцыя не будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве «Турэцкай плыні»

Анкара не будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве газаправода «Турэцкая плынь» і не падпісвае з РФ ніякіх абавязваючых дакументаў.

Такім чынам, «Газпром» рызыкуе застацца з недабудаваным газаправодам у Чорным моры. Пра гэта паведаміў міністр энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Танер Іылдыз у інтэрв'ю турэцкаму тэлеканалу TRT Haber, піша gazeta.ru.

Іылдыз адзначыў, што Турцыя выкарыстоўвае ўсе магчымасці свайго геаграфічнага становішча, таму ўлады маюць намер засяродзіцца адразу на двух энэргетычных праектах: «турэцкай плыні» і Трансанаталійскім газаправодзе (TANAP), да якога пазней можа далучыцца Туркменістан. Міністр запэўніў, што гэтыя праекты не канкурэнты.

Запуск экспартнага праекту без падпісання пагаднення паміж Расеяй і Турцыяй дае Анкары перавагу ў перагаворным працэсе. У «Газпрому» няма дазволу на пракладку трубы ў тэрытарыяльных водах Турцыі і вывад яе на бераг, бакі пакуль не падпісалі ніякіх абавязваючых дакументаў.

Такім чынам, «Газпром» упершыню запускае значны экспартны праект, не дамовіўшыся з партнёрамі, рызыкуючы застацца з недабудаваным газаправодам у Чорным моры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках