28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя падоўжыла «банкаўскія канікулы»

2
Грэцыя падоўжыла «банкаўскія канікулы»

У Грэцыі адклалі аднаўленне працы банкаў, якія былі спыненыя на мінулым тыдні на фоне панікі праз магчымы выхад краіны з зоны еўра.

Паводле звестак інфармагенцтваў, гэтую пастанову ўжо пацвердзілі ва ўрадзе. Паводле апошніх звестак, банкі застануцца закрытыя як мінімум да серады, 8 ліпеня, паведамляе BBC.

На аўторак, 7 ліпеня, запланаваная экстраная сустрэча міністраў фінансаў зоны еўра. На ёй яны разгледзяць новыя прапановы Грэцыі аб выдачы ёй крэдыту.

У Грэцыі 5 ліпеня прайшоў рэферэндум, большасць удзельнікаў якога прагаласавалі супраць выканання ўмоў міжнародных крэдытораў, якія патрабуюць падвысіць падаткі і адмовіцца ад шэрагу сацыяльных ільгот для аздараўлення эканомікі краіны.

Калі Грэцыя не выканае ўмовы, крэдыторы пагражаюць адмовіць ёй у фінансавай падтрымцы. Грэцыя ўжо пратэрмінавала выплаты сваёй дзяржаўнай запазычанасці. Краіне пагражае дэфолт і выключэнне з зоны еўра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках