18 траўня 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе Макей сустрэўся з міністрамі замежных спраў Украіны ды Літвы

13

У Адэсе адбылася трохбаковая сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, Літвы Лінаса Лінкявічуса і Украіны Паўла Клімкіна.

Міністры ўсебакова абмеркавалі рэгіянальную сітуацыю, звязаную з канфліктам на паўднёвым усходзе Украіны, і выказаліся на карысць аператыўнага дасягнення канкрэтных, прымальных для ўсіх бакоў, дамоўленасцей у рамках Трохбаковай кантактнай групы, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«Падчас сустрэчы разгледжаны перспектывы перафарматавання Усходняга партнёрства. Макей падкрэсліў мэтазгоднасць дыверсіфікацыі падыходаў Еўрапейскага Звязу да краін-удзельніц Усходняга партнёрства ў залежнасці ад актуальных прыярытэтаў іх замежнай палітыкі. Пры гэтым Міністр асобна акцэнтаваў важнасць спалучэння інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскай прасторы і - у перспектыве - пачатку дыялогу паміж ЕАЭС і ЕЗ.

Кіраўнікамі замежнайпалітычных міністэрстваў трох краін абмеркавалі таксама магчымыя дзеянні, накіраваныя на актывізацыю трохбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транспартнай сферах, выпрацоўку трохбаковых рэгіянальных праектаў у розных галінах», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках