10 траўня 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія ВПС пачынаюць патруляванне неба над Балтыкай

Нямецкія ВПС пачынаюць патруляванне неба над Балтыкай

Для выканання гэтай задачы з нямецкай авіябазы Нёрфеніх у Эстонію адпраўлена чатыры знішчальнікі Eurofighter і 150 жаўнераў.

Паколькі Эстонія, Латвія ды Літва не маюць сваёй супрацьпаветранай абароны, нямецкі Бундэсвер найбліжэйшыя чатыры месяцы будзе патруляваць паветраную прастору над Балтыкай.

Як паведамляе ZN.ua, эскадрылля вайсковай авіяцыі Нямеччыны прыняла ў Вялікабрытаніі камандаванне на эстонскай авіябазе Эмары.

Разам з чатырма вугорскімі самалётамі, якія размешчаныя ў Літве, да студзеня 2016 яны будуць патруляваць паветраную прастору над балтыйскімі краінамі, якія не маюць уласнай супрацьпаветранай абароны. Для выканання гэтай задачы з нямецкай авіябазы Нёрфеніх у Эстонію адпраўлена чатыры знішчальнікі Eurofighter і 150 жаўнераў.

Мяркуецца таксама, што яшчэ адзін рэзервовы знішчальнік пакуль застанецца ў Нямеччыне.

"Для нас гэта дэманстрацыя рашучасці Нямеччыны праяўляць салідарнасць з NATO ў гатоўнасці ўмацоўваць нашую бяспеку", - сказаў камандзір эстонскіх вайсковых сіл Рыха Тэрас падчас урачыстай цырымоніі перадачы камандавання.

У гэтым годзе самалёты NATO 250 разоў выляталі на перахоп расейскіх самалётаў над Еўропай. Гэта найбольшая колькасць за аналагічны перыяд з моманту заканчэння халоднай вайны. Толькі ў Балтыйскай паветранай паліцыі місіі NATO налічылі 120 вылетаў сваіх знішчальнікаў на перахоп. У сувязі з выбухам актыўнасці авіяцыі РФ у Балтыйскім рэгіёне Латвія, Літва ды Эстонія прынялі пастанову ўзмацніць вайсковае супрацоўніцтва і павялічыць фінансаванне паветранай паліцыі NATO ўтрая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках