20 траўня 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагадненне аб скасаванні віз паміж Беларуссю і Ізраілем увойдзе ў дзеянне 26 лістапада

7
Пагадненне аб скасаванні віз паміж Беларуссю і Ізраілем увойдзе ў дзеянне 26 лістапада

27 жніўня кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з амбасадарам Ізраіля ў Беларусі Іосіфам Шагалам у сувязі са сканчэннем ягонай дыпламатычнай місіі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

«Падчас сустрэчы Шагал перадаў ноту аб выкананні ізраільскай бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжаня ў дзеянне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб скасаванні віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, падпісанага ў Менску 19 верасня 2014 года.

Беларускі бок абвясціў ізраільскі бок аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур у студзені 2015 года», - гаворыцца ў паведамленні.

«У адпаведнасці з артыкулам 7 пагаднення дакумент уваходзіць ў дзеянне праз 90 дзён з даты атрымання праз дыпламатычныя каналы апошняга пісьмовага паведамлення, якімі бакі інфармуюць адзін аднаго аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжаня пагаднення ў дзеянне», - падкрэслілі ў міністэрстве

Такім чынам, пагадненне ўвойдзе ў дзеянне 26 лістапада 2015 года

Нагадаем, што ўлады Рэспублікі Беларусь ратыфікавалі пагадненне аб бязвізавым рэжыме з Ізраілем яшчэ ў студзені 2015 года. Аднак у Ізраілі гэты працэс быў заблакаваны юрыдычным дарадцам урада.

Само двухбаковае пагадненне аб бязвізавым рэжыме было падпісанае ў Менску ў верасні 2014 года. Яно рэгулюе пытанні, звязаныя з увядзеннем на двухбаковай аснове для грамадзян Беларусі і Ізраіля, якія з'яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных нацыянальных пашпартоў (за выключэннем дыпламатычных і службовых), бязвізавага парадку ўезду на тэрыторыю або выезду з тэрыторыі дзяржавы другога боку з мэтай візіту або знаходжання, якое не перавышае 90 дзён на працягу 6 месяцаў з даты першага ўезду.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках