5 траўня 2024, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эсмінец ЗША Donald Cook сёння зойдзе ў Чорнае мора

Эсмінец ЗША Donald Cook сёння зойдзе ў Чорнае мора
Эсмінец DONALD COOK
ФОТА: NAVY.MIL

ВМС ЗША ў Чорным моры прысутнічаюць пастаянна цягам апошняга года.

Аб гэтым паведамляецца на сайце 6-га флоту ВМС ЗША, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Аперацыі карабля ў Чорным моры закліканы забяспечыць бяспеку і стабільнасць у рэгіёне, гатоўнасць і здольнасць да рэагавання разам з нашымі хаўруснікамі і партнёрамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначыў камандзір 6-га флоту ВМС ЗША Джэймс Фог, «мы імкнемся зрабіць нашу прысутнасць у рэгіёне «нармальнай « і праводзім тут рэгулярныя і частыя марскія вучэнні».

З ягоных слоў, цягам апошняга года сілы ЗША ў Чорным моры прысутнічаюць пастаянна.

Раней паведамлялася, што ракетны эсмінец ВМС ЗША USS Porter (DDG 78) і румынскі карвет «Мачалларыў» правялі сумесныя вучэнні ў Чорным моры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках