5 траўня 2024, Нядзеля, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Егіпта выяўленае адное з найвялікшых газавых радовішчаў

21
Ля берагоў Егіпта выяўленае адное з найвялікшых газавых радовішчаў

«Звышгіганцкае» радовішча, названае Зор (Zohr), змяшчае 850 мільярдаў кубаметраў паліва.

У Міжземным моры ля берагоў Егіпта выяўленае найвялікшае газавае радовішча. Пра гэта паведаміла італійская энэргетычная кампанія Eni.

Паводле яе звестак, гэта «звышгіганцкае» радовішча, названае Зор (Zohr), змяшчае 850 мільярдаў кубаметраў паліва, яго плошча складае блізу 100 квадратных кіламетраў, піша Lenta.ru.

«Zohr з'яўляецца найвялікшым газавым радовішчам, калі-небудзь знойдзеным у Егіпце, у акваторыі Міжземнага мора, і, магчыма, з'яўляецца адным з найвялікшых у свеце пакладаў прыроднага газу», - гаворыцца ў паведамленні. Яно дазволіць забяспечыць Егіпет блакітным палівам на дзесяцігоддзі.

Гендырэктар Eni Клаўдыё Дэскальцы, як паведамляецца, надоечы наведаў Каір, дзе з кіраўніцтвам краіны абмеркаваў гэтае важнае адкрыццё і планы яго асваення. Кампанія працуе ў Егіпце з 1954 года.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках