28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы абавязалі гандляваць «чарніламі»

17
Крамы абавязалі гандляваць «чарніламі»

Мінгандлю прыдумаў, як развязаць праблему збыту пладовых вінаў айчыннай вытворчасці.

Згодна з пастановай Міністэрства гандлю №24 ад 26 жніўня 2015, крама, якая прапануе пакупнікам вінаградныя віны, павінна забяспечыць таксама наяўнасць вінаў пладовых і фруктова-ягадных натуральных, піша «Салiдарнасць».

Мабыць, такім няхітрым спосабам - забяспечваючы народ танным алкаголем - у Міністэрстве гандлю наважылі забіць двух зайцоў. Па-першае, выканаць даручэнне Лукашэнкі па абароне ўнутранага рынку алкагольнай прадукцыі.

- Мы не павінны дапусціць, каб беларускі народ губілі няякаснымі падробкамі і нізкапробным контрафактам, - заявіў ён на нарадзе 20 жніўня.

Узамен кантрафакту і падробак беларусам прапануюць чарніла айчыннай вытворчасці. І такім чынам, Мінгандлю развязвае другую задачу - павышае аб'ёмы рэалізацыі гэтых напояў і падтрымлівае роднага вытворцу. І нічога, што яшчэ летась беларусы пабілі сусветны рэкорд па ўжывання алкаголю, а работнікі нашых вінзаводаў называюць пладова-ягадныя віны не іначай як «г..но».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках