27 красавiка 2024, Субота, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугорскія знішчальнікі будуць патруляваць паветраную прастору над Балтыкай

Вугорскія знішчальнікі будуць патруляваць паветраную прастору над Балтыкай

Вугоршчына стала 16-м сябрам NATO, якія ўдзельнічаюць у місіі над Балтыкай.

31 жніўня атрад знішчальнікаў F-16 ВПС Нарвэгіі перадаў кіроўную ролю патрулявання паветранай прасторы над Балтыкай ў місіі NATO вайскоўцам з Вугоршчыны, піша «Еўрапейская праўда».

Вугоршчына ўпершыню бярэ на сябе задачу забяспечыць бяспеку палётаў у небе над Эстоніяй, Латвіяй і Літвой у рамках праграмы NATO, паведамляе сайт Альянсу.

Сімвалічны ключ ад паветранай прасторы краін Балтыі быў перададзены на літоўскай авіябазе Шаўлі ў прысутнасці прадстаўнікоў вайсковай і цывільнай улады з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Вугоршчыны, Нарвэгіі ды Італіі.

Нарвежскія ВПС ужо трэцім разам бралі ўдзел у патруляванні паветранай прасторы місіі NATO у Балтыі. Іх служба пачалася ў траўні гэтага года.

Вугоршчына стала 16-м сябрам NATO, які ўдзельнічае ў місіі над Балтыкай. Чатыры вугорскія знішчальнікі JAS-39 Gripen будуць дзяжурыць з чатырма нямецкімі самалётамі Eurofighter, якiя выконваюць заданні з авіябазы Эмары ў Эстоніі.

Афіцыйна вугорскія вайскоўцы пачнуць выконваць абавязкі з 1 верасня і да канца гэтага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках