28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурантаў «справы графіцістаў» вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе

18
Фігурантаў «справы графіцістаў» вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе

Фігуранты «справы графіцістаў» кампенсавалі шкоду і выйшлі на волю.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя паводле падазрэння ва ўдзеле ў трох крымінальных справах: нанясення беларускамоўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе...», а таксама запэцкванне фарбай сацыяльнага бігборда з выявай супрацоўнікаў міліцыі.

Дзеянні затрыманых паводле прыкметы ўчыненага хуліганства групай асоб кваліфікаваныя паводле ч.2 арт. 339 КК. Дваім удзельнікам групы было выстаўленае абвінавачванне і ў дачыненні да іх ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Паводле інфармацыі СК, падчас папярэдняга расследавання праведзеныя асноўныя працэсуальныя дзеянні: допыты падазраваных і сведкаў, агляды мясцовасці, пашкоджанай маёмасці, канфіскаваныя дакументы, кампутарная тэхніка, мабільныя прылады ды іншыя рэчыўныя довады. Прызначаныя патрэбныя экспэртныя даследаванні.

Абвінавачаныя сваю віну ў інкрымінаваных дзеяннях прызналі цалкам і кампенсавалі прычыненую шкоду ў поўным суме, паведамілі ў СК.

З улікам выканання неадкладных следчых дзеянняў паводле справы, прызнальных паказанняў абвінавачаных і кампенсацыі прычыненай шкоды, а таксама ўлічваючы той факт, што абвінавачаныя не змогуць перашкодзіць далейшаму расследаванню крымінальнай справы, следства палічыла магчымым хадайнічаць перад пракурорам аб змене меры стрымання. Гэтае хадайніцтва задаволенае. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных змененая на падпіску аб нявыездзе.

Тыдзень таму на сайце Следчага камітэта 22 жніўня з'явілася інфармацыя ў дачыненні да абвінавачаных і падазраваных паводле «справы графіцістаў», якая парушае прэзумпцыю невінаватасці затрыманых.

«Падчас расследавання крымінальнай справы, у тым ліку ў выніку агляду канфіскаванай падчас ператрусу кампутарнай тэхнікі, устаноўлены факты выкарыстання і распаўсюджвання ў сетцы Інтэрнэт асобамі, прыцягнутымі паводле крымінальнай справе ў якасці падазраваных і абвінавачаных, экстрэмісцкіх матэрыялаў у частцы прапаганды агрэсіўных, гвалтоўных дзеянняў, накіраваных супраць органаў правапарадку; заклікаў, якія падахвочваюць грамадзян да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў, масавых беспарадкаў; абразлівых і пагардлівых найменняў людзей паводле этнічнай прыкметы. Пры гэтым распаўсюджаныя ў сетцы Інтэрнэт матэрыялы ўтрымліваюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку, выказванні, якія абражаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле высноў рэспубліканскай экспэртнай камісіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь распаўсюджаныя ў сетцы Інтэрнэт матэрыялы змяшчаюць прыкметы экстрэмізму і пастановай суда Цэнтральнага раёна горада Менска прызнаныя экстрэмісцкімі», - гаварылася ў прэс-рэлізе.

Пры гэтым незразумела, на чыёй менавіта кампутарнай тэхніцы былі выяўленыя экстрэмісцкай матэрыялы, калі ператрусы і канфіскацыя адбываліся на пяці кватэрах (у тым ліку і на кватэрах бацькоў затрыманых), і на якую менавіта пастанову суда Цэнтральнага райана спасылаецца Следчы камітэт, калі ніхто з фігурантаў паводле справы не ў курсе пра гэтыя пастановы.

Акрамя таго, Следчы камітэт адзначае, што «праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на праверку фактаў дзейнасці групы, якія змяшчаюць прыкметы распальвання расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, канчатковая выснова пра якія будзе зробленая пасля высновы псіхолага-лінгвістычнай экспэртызы».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках