13 траўня 2024, панядзелак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт парушае прэзумпцыю невінаватасці фігурантаў у «справе графіцістаў»

6
Следчы камітэт парушае прэзумпцыю невінаватасці фігурантаў у «справе графіцістаў»

Фігурантаў у «справе графіцістаў» могуць прызнаць экстрэмістамі.

На сайце Следчага камітэта 22 жніўня з'явілася інфармацыя ў дачыненні да абвінавачаных і падазраваных у «справе графіцістаў», якая парушае прэзумпцыю невінаватасці затрыманых, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Падчас расследавання крымінальнай справы, у тым ліку ў выніку агляду канфіскаванай падчас ператрусаў кампутарнай тэхнікі, выяўленыя факты выкарыстання і распаўсюджвання ў сетцы Інтэрнэт асобамі, прыцягнутымі паводле крымінальнай справы ў якасці падазраваных і абвінавачаных, экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія прапагандуюць агрэсіўныя, гвалтоўныя дзеянні, накіраваныя супраць органаў правапарадку; заклікаў, якія падахвочваюць грамадзян да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, масавых беспарадкаў; абразлівых і пагардлівых найменняў людзей па этнічнай прыкмеце. Пры гэтым распаўсюджаныя ў сетцы Інтэрнэт матэрыялы ўтрымліваюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку, выказванні, якія абражаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле высноваў заключэння рэспубліканскай экспэртнай камісіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь распаўсюджаныя ў сетцы Інтэрнэт матэрыялы ўтрымліваюць прыкметы праявы экстрэмізму і пастановай суда Цэнтральнага раёна горада Менска прызнаныя экстрэмісцкімі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Пры гэтым незразумела, на чыёй менавіта кампутарнай тэхніцы былі выяўленыя экстрэмісцкія матэрыялы, калі ператрусы і канфіскацыя адбываліся на пяці кватэрах (у тым ліку і на кватэрах бацькоў затрыманых), і на якую менавіта пастанову суду Цэнтральнага райана спасылаецца Следчы камітэт, калі ніхто з фігурантаў у справе не ведае такіх пастаноў.

Акрамя таго, Следчы камітэт адзначае, што «праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на праверку фактаў дзейнасці групы, якія змяшчаюць прыкметы распальвання расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні, канчатковы вывад паводле якіх будзе зроблены пасля заключэння псіхолага-лінгвістычнай экспэртызы».

Яраслава Ульяненкова, які праходзіць у справе ў статусе падазраванага і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, ніхто не знаёміць з пастановай аб прызначэнні псіхолага-лінгвістычнай экспеэртызы. Ён ужо накіраваў хадайніцтва кіраўніку следчай групы Агафонаву А. Д., у якім просіць азнаёміць яго з такой пастановай, калі экспэртыза назначалася падчас правядзення папярэдняга расследавання ў сапраўднай крымінальнай справе.

Сярод іншага, Следчы камітэт дае і некарэктную ацэнку асобам фігурантаў, адзначаючы, што некаторыя з іх прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, у нядаўнім часе змянілі свае прозвішчы, двое пераехалі ў Менску і пражывалі на здымнай кватэры, што не датычыцца да справы. А канфіскаваныя прадметы ў затрыманых - пнеўматычны пісталет, балаклавы, налепкі - не забаронены заканадаўствам Беларусі, не даказанае іх выкарыстанне ў мэтах здзяйснення злачынных дзеянняў. Аднак, стыль напісання навіны Следчым камітэтам наўмысна стварае негатыўны вобраз хлопцаў, парушаючы іх прэзумпцыю невінаватасці.

Маці Максіма Пякарскага ад адчаю ўжо звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай памілаваць М. Пякарскага, В. Жэромскага і В. Касінерава на этапе прад'яўлення абвінавачвання і не даваць падставы разрастацца далейшым дзеянням вакол сітуацыі, якая склалася.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя паводле падазрэння ва ўдзеле ў трох крымінальных справах: нанясення беларускамоўных графіці «Беларусь мае Быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, Яна ўжо ідзе...», а таксама замазванне фарбай сацыяльнага бігборда з выявай супрацоўнікаў міліцыі.

20 жніўня Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жэромскаму паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу - «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў». Цяпер хлопцы знаходзяцца ў СІЗА-1.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўжо выступіў з заявай з нагоды сітуацыі, якая склалася і патрабуе неадкладнага вызвалення з-пад варты Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жэромскага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках