2 траўня 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Нямцова наважыла падтрымаць Украіну і сайт charter97.org

9
Жанна Нямцова наважыла падтрымаць Украіну і сайт charter97.org
Жанна Нямцова

Дачка Барыса Нямцова, якая атрымала польскую Прэмію Салідарнасці, заявіла, што накіруе частку сродкаў на дабрачынныя праекты.

Жанна Нямцова перадасць 700 тысяч еўраў на падтрымку дабрачынных праектаў ва Украіне і сайта charter97.org. Пра гэта дачка забітага 28 лютага 2015 года ўМаскве Барыса Нямцова сказала 4 жніўня ў Варшаве напярэдадні ўручэння ёй прэстыжнай польскай Прэміі Салідарнасці імя Леха Валенсы, паведамляе Polskie radio.

«Частка прэміі ў суме 700 тысяч еўраў будзе накіраваная на дабрачынныя праекты ў краінах Усходняга партнёрства. Такія ўмовы гэтай прэміі. Усе гэтыя дабрачынныя праекты будуць пераважна фінансавацца ва Украіне, якая цяпер пакутуе ад жорсткай вайны. Гаворка ідзе аб падтрымцы сем'яў «Нябеснай сотні». Гэта таксама рамонт школ і купля абсталявання ў рэгіёнах Украіны, дзе шмат пераселеных асоб. Акрамя таго, будзе падтрымка крымска-татарскага тэлеканала ў выгнанні, які цяпер вяшчае ў Кіеве. Гэта аплот свабоды слова і аб'ектыўныя навіны пра сітуацыю на паўвыспе», - падкрэсліла Нямцова.

Таксама дачка загінулага палітыка дадала, што плануе «вылучыць гранты беларускаму сайту charter97.org, галоўнай рэдактаркай якога з'яўляецца Наталля Радзіна».

Прэмія Салідарнасці - гэта заснаваная польскім замежнапалітычным ведамствам ўзнагарода, якая прысуджаецца за выдатную дзейнасць у імя прасоўвання і абароны дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў. Лаўрэат прэміі атрымлівае статуэтку, а таксама 1 мільён еўраў.

Прэмія Салідарнасці складаецца з трох частак: 250 тысяч еўраў прызначаныя для самога лаўрэата, 700 тысяч еўраў будуць выдаткаваныя на праграмы, якія вызначыць лаўрэат, і 50 тысяч еўраў - на паездкі пераможцы ў Польшчу.

Жанна Нямцова таксама адзначыла, што 250 тысяч еўраў, прызначаныя ёй асабіста, будуць скіраваныя ў Фонд імя Барыса Нямцова.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках