2 траўня 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеля выгоды панда з Кітая навучылася імітаваць цяжарнасць

1
Дзеля выгоды панда з Кітая навучылася імітаваць цяжарнасць

Жывёліна, якая ўжо нараджала ў 2013 годзе, удала цяжарнасць, каб зноў атрымаць прахалодны пакой.

Работнікі Тайбэйскага заапарка на Тайвані выявілі прыкметы цяжарнасці ў панды на мянушку Юань-Юань пасля штучнага апладнення, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Metro. Аднак пазней высветлілася, што панда ўдала чаканне нашчадкаў у мэтах атрымання прахалоднага памяшкання ды ежы.

Супрацоўнікі заасада заўважылі, што Юань-Юань страціла апетыт і паправілася ў абсягу маткі. Раз выпадкі цяжарнасці вялікіх пандаў вельмі рэдкія, гадаванка была неадкладна змешчаная ў больш выгоднае памяшканне з кандыцыянерам. У рацыён панды дадалі больш перапечак і садавіны. Але праз месяц у выніку некалькіх тэстаў службоўцы заапарка высветлілі, што Юань-Юань не чакае зверанят.

Кітайскія даследчыкі выказалі здагадку, што жывёліна, якая ўжо нараджала ў 2013 годзе, магла ўдаць цяжарнасць, каб зноў атрымаць халаднаваты пакой і выратавацца такім чынам ад гарачага надвор'я.

Гэта не першы раз, калі вялікія панды імітуюць будучае мацярынства. У жніўні 2014 года шасцігадовая Ай-Хін была абвінавачаная ў аналагічным падмане супрацоўнікамі навукова-даследчага цэнтра гадоўлі вялікіх пандаў у Чэнду. Адзін з экспэртаў цэнтра распавёў CNN, што некаторыя разумныя панды заўважаюць цудоўны догляд цяжарных жывёлін ды імкнуцца займець яго, палепшыўшы тым самым якасць свайго жыцця.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках