Прэзідэнт Латвіі: Еўразвяз правільна ўжыў санкцыі супраць Расеі
- 1.09.2015, 20:55
- 31,474
Пастанова Еўразвязу аб увядзенні санкцый супраць Расеі была правільнай.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Латвіі Райманд Вяёніс, паведамляе rus.DELFI.lv.
Аб стасунках з Расеяй, у тым ліку эканамічных, кіраўнік дзяржавы гаварыў з насельніцтвам падчас візіту ў Мадонскі край, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.
Веёніс нагадаў, што Латвія разам з іншымі краінамі ЕЗ павінна была адрэагаваць на дзеянні Расеі на Украіне.