Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь будзе весціся па-кітайску
17- 2.09.2015, 11:04
- 20,670
Урад павінен прыняць меры «да вядзення афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь у тым ліку на кітайскай мове».
Гэты пункт змяшчаецца ў дырэктыве Аляксандра Лукашэнкі №5 «Аб развіцці двухбаковых стасункаў Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай», паведамляе «Радыё Свабода».
У сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дырэктыва загадвае распрацаваць праграму стварэння да 2018 года «цэнтраў традыцыйнай кітайскай медыцыны і цэнтраў традыцыйнай кітайскай гімнастыкі ў кожным абласным цэнтры Рэспублікі Беларусь».
Савет міністраў таксама павінен зацвердзіць праграму накіроўвання на навучанне беларускіх юнакоў і дзяўчат ва ўстановах вышэйшай адукацыі Кітая пачынаючы з 2016/17 навучальнага года.