Азаранка - арбітру: Вы калі-небудзь у тэніс гулялі?
15- 2.09.2015, 12:19
- 14,279
Учорашні матч беларускай тэнісісткі суправаджаўся сваркай з арбітрам.
Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд US Open, падолеўшы чэшку Люцыю Градэцку - 6:1, 6:2. Па ходзе паядынку беларуска пасварылася з арбітрам, не пагадзіўшыся з пастановай, прынятай ім пасля відэапрагляду, і патрабавала перайграць папярэдні розыгрыш, піша «Трыбуна».
- Вы што, здзекуецеся з мяне? Вы калі-небудзь у тэніс гулялі?
- Так, - адказаў арбітр.
- Да? Наўрад ці ў вас добра атрымлівалася, - дадала Азаранка.