7 траўня 2024, aўторак, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у Расею знізіўся

1
Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у Расею знізіўся
ФОТА: EXPRES.RU

З пачатку года ў РФ пастаўлена 614 тысяч тон нафтапрадуктаў.

У гэтым годзе экспарт нафтапрадуктаў у Расею трохі знізіцца ў параўнанні з папярэднім годам, заявіў генеральны дырэктар ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) Аляксандр Дзямідаў, паведамляе БелаПАН.

«Пастаўкі ажыццяўляюцца ў рамках дасягнутых дамоўленасцяў і міжурадавых пагадненняў, узгадняюцца пры кансультацыях з Міністэрствам энэргетыкі Расеі, мы дакладна выконваем свае абавязанні. Пры росце попыту, асабліва ў летнія месяцы, мы выконваем свае абавязанні, дасягнутыя яшчэ летась», - заявіў Дзямідаў.

Ён паведаміў, што адмыслова для рэалізацыі нафтапрадуктаў на расейскім рынку створаная даччыная Еўрапейская трэйдынгавая кампанія. Паводле ягоных слоў, рэалізацыя адбываецца як паводле дырэктыўных кантрактаў, так і праз Санкт-Пецярбуржскую таварна-сыравінную біржу.

Нагадаем, на 2015 год Беларусь узяла абавязак паставіць на расейскі рынак 1,8 млн тон нафтапрадуктаў. Разам з тым кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» раней канстатавала, што ў сакавіку сёлета пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у Расею былі прыпыненыя.

«У сакавіку паставак не было. Мы скарысталіся сваім правам аб іх прыпыненні у сакавіку да правядзення кансультацый аб аднаўленні прыбытковасці», - паведаміў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка, адказваючы на пытанні журналістаў 18 сакавіка.

Дзямідаў на сённяшняй прэс-канферэнцыі адзначыў, што Беларусь экспартуе нафтапрадукты ў 20 краін. Што да экспарту ва Украіну, то за сем месяцаў экспарт Беларускай нафтавай кампаніяй у гэтую краіну павялічыўся на 15%. Пры гэтым аб'ём экспарту БНК ва Украіну складае блізу 17% у агульным аб'ёме экспарту.

«Гэта далёка не наша асноўны кірунак. Мы вялікую ўвагу надаем пастаўкам у Еўропу - Літву, Латвію, Эстонію, Славаччыну, Славенію, Чэхію, Румынію. Як бачыце, прынцыпы дыверсіфікацыі пакладзеныя ў падмурак нашай дзейнасці, - сказаў прадстаўнік БНК.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках