Віталь Рымашэўскі: Заявы міністра Жарко амаральныя
18- 2.09.2015, 21:59
- 19,558
Бясплатнай медыцыны ў Беларусі няма.
Заявы міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко аб так званай бясплатнай медыцыне і пра тое, што медыкі патураюць пацыентам, з'яўляюцца амаральнымі.
Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД.
"Бясплатнай медыцыны ў Беларусі няма. Штогод велізарныя сродкі, якія выдаюцца на ахову здароўя, з'ядаюцца яшчэ большым бюракратычны персаналам. Расце захворванне насельніцтва, у тым ліку павялічваецца колькасць анкалагічна хворых. Тое, што адбываецца ў паліклініках - гэта наогул здзек з пенсіянераў, шматдзетных сем'яў ды іншых простых беларусаў", - дадаў ён.