3 траўня 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Заробак у Беларусі ўпадзе ніжэй за 200 даляраў

37
Аляксандр Ярашук: Заробак у Беларусі ўпадзе ніжэй за 200 даляраў

Беларуская эканоміка набывае непрадказальны характар.

Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» аб тым, як у людзей зніжаюцца рэальныя заробкі перад «выбарамі» і як будзе расці незадаволенасць уладай.

- Незадаволенасць, безумоўна, прысутнічае. Можна сапраўды казаць пра тое, што гэта істотна пагоршыла самаадчуванне беларусаў, бо мы ведаем, у якім стане цяпер не толькі заробкі, але і пенсіі.

Праўда, калі быць аб'ектыўным, варта адзначыць, што зніжэнне рэальных заробкаў і пенсійных выплат пакуль не дасягнула нейкай крытычнай масы. Таму і няма праяў у выглядзе росту сацыяльнай напружанасці, што трансфармуецца ў нейкія акцыі пратэсту.

Заробкі выплачваюцца, але гэта ўжо сёння нават не эканамічнае пытанне, а палітычнае. Прадпрыемствы бяруць крэдыты, каб разлічыцца, як толькі магчыма. Усё гэта кажа толькі аб адным - да 11 кастрычніка сітуацыя будзе кантралявацца.

Але гэта зусім не азначае, што сама праблема знікне пасля прэзідэнцкіх "выбараў". Увогуле можна канстатаваць - пакуль мы не бачым сур'ёзных крокаў у змене сутнасці эканамічнай палітыкі. Пакуль яна застаецца ранейшай - камандна-адміністрацыйнай, якая і прывяла да сённяшняга крытычнага стану.

І, паколькі захадаў няма, то, мяркую, у далейшым можна разважаць пра адно - сітуацыя пасля прэзідэнцкіх "выбараў" будзе насіць непрадказальны характар. Я не бачу ні аднаго фактару, чаму яна павінна паляпшацца, як пра гэта заяўляюць улады. Здаецца, і ворагаў больш няма (з Захадам стасункі паляпшаюцца), але застаўся самы галоўны вораг - сам беларускі рэжым і яго палітыка.

- Чаму вы так песімістычна глядзіце ў будучыню?

Мне здаецца, гэтая ўлада не здольная зрабіць сур'ёзныя крокі ў змене эканамічнага курсу, калі замест камандна-адміністрацыйнай эканомікі, якая збанкрутавала, павінна адбудоўваць цывілізаваная рынкавая. Таму якая тут будучыню?

- І да чаго ў такім выпадку мы прыйдзем?

- Я ж не аракул, але паўтаруся: сітуацыя будзе мець непрадказальны характар. Цяпер беларускі эканоміка не ў стане плаціць працаўнікам больш за 250 даляраў. Нават 200 наўрад ці пацягне. За 20 гадоў з чаго пачыналі - туды і вярнуліся. Пры гэтым страцілі марна столькі часу. Гэта той выклік, які найбліжэйшым часам і будзе дыктаваць сацыяльна-эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках