4 траўня 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС васьмі краін: Расея пагражае еўрапейскай бяспецы

2
Кіраўнікі МЗС васьмі краін: Расея пагражае еўрапейскай бяспецы

Агрэсія Расейскай Федэрацыі ва Украіне кідае выклік бяспецы Еўропы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў васьмёркі Паўночна-Балтыйскіх краін (NB8) паводле вынікаў пасяджэння рэгіянальнай бяспекі ў Капенгагене (Данія), паведамляе «Укрінформ».

«Расейская агрэсія ва Украіне, а таксама паводзіны РФ у рэгіёне агулам, уключаючы нарошчванне вайсковай моцы, кідае выклік еўрапейскай бяспецы, у тым ліку ў краінах паўночнага і балтыйскага рэгіёну», - адзначаецца ў дакуменце.

Міністры замежных спраў Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі і Швецыі адзначылі, што трэба «сустрэць гэтыя выклікі з агульнай салідарнасцю і супрацоўніцтвам».

Яны адзначылі, што поўнае выкананне ўсімі бакамі менскіх дамоўленасцей пры павазе да ўкраінскай тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту на аснове дэмакратычных прынцыпаў мае першараднае значэнне.

Акрамя таго, NB8 выказала сваю падтрымку дзейнасці Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне.

«Міністры выказалі глыбокую занепакоенасць нядаўнім абвастрэннем гвалту і пераследам назіральнікаў місіі АБСЕ. Міністры настойліва заклікаюць ўсе бакі ў поўнай меры выконваць пагадненне аб спыненні агню і забяспечыць бяспеку і свабоду перамяшчэння для назіральнікаў АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый у адпаведнасці з іх мандатам», - гаворыцца ў заяве.

Разам з тым, міністры краін Балтыі падтрымалі рэформы, якія адбываюцца ў Украіне. «Украінскія рэформы вельмі важныя як для Украіны, так і для больш шырокага рэгіёну, а таксама для ЕЗ», - заявілі яны.

Нагадаем, сёння кіраўніка МЗС васьмі краін заклікалі Расею вызваліць выкрадзеных украінцаў і эстонца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках