4 траўня 2024, Субота, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран плануе ўдвая павялічыць экспарт нафты

5
Іран плануе ўдвая павялічыць экспарт нафты
ФОТА: WISEGEEK

Іран пасля скасавання санкцый плануе вярнуць сабе ранейшыя пазіцыі ў АПЕК і на міжнародным рынку.

Да восені краіна плануе павялічыць экспарт сырой нафты да двух мільёнаў барэляў у дзень. Пра гэта паведамляе "Прайм" са спасылкай на агенцтва IRNA.

Падчас дзеяння санкцый Іран экспартаваў прыблізна 1 мільён барэляў нафты ў дзень, агулам у Кітай, Індыю, Турцыю, Японію і Паўднёвую Карэю.

"Мы ўпэўненыя, што неўзабаве пасля скасавання санкцый нам удасца павялічыць штодзённыя пастаўкі нафты на 500 тысяч барэляў, а пасля 6-7 месяцаў павялічым экспарт на мільён", - прыводзіць словы міністра нафты Ірана Біджана Намдара Зангане агенцтва.

У суботу краіны МАГАТЭ атрымалі фінальны даклад экспэртаў агенцтва паводле іранскай ядзернай праграмы, які быў папярэднім афіцыйнаму пачатку яе рэалізацыі. ЕЗ і ЗША пацвердзілі скасаванне з Ірана эканамічных і фінансавых санкцый, звязаных з яго ядзернай праграмай.

Іран і "шасцёрка" у ноч на 14 ліпеня дасягнулі гістарычнага пагаднення аб урэгуляванні шматгадовай праблемы іранскага атама.

Працяглыя перамовы скончыліся прыняццем сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў, выкананне якога цалкам здыме з Ірана ўведзеныя раней эканамічныя і фінансавыя санкцыі з боку РБ ААН, ЗША і Еўразвяза ў абмен на верыфікацыю мірнага характару іранскай ядзернай праграмы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках