19 траўня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску Надзею Кучар прызналі найлепшай опернай спявачкай свету

11

Спявачка атрымала 15 тысяч фунтаў на прэстыжным конкурсе ў Брытаніі.

Надзея Кучар перамагла ў фінале прэстыжнага брытанскага конкурсу BBC Cardiff Singer of the World. Сапрана Пермскага тэатра оперы і балета ім. Чайкоўскага стала найлепшай опернай спявачкай свету і атрымала галоўны прыз - 15 тысяч фунтаў. Салістка пермскага тэатра на конкурсе прэзентавала Беларусь, піша onliner.by.

Прэстыжны конкурс BBC Cardiff Singer праводзіцца з 1983 года раз у два гады ў сталіцы Валіі Кардыфе. У фінале Надзея Кучар спаборнічала з салістамі з Украіны, Манголіі і Паўднёвай Карэі.

НАДЗЕЯ КУЧАР

Цяпер найлепшая оперная спявачка свету прэзентуе новы твор вядомага шатландскага кампазітара Джона Лунна на BBC Proms 2016 - найбуйнейшым у Брытаніі міжнародным штогадовым фестывалі класічнай музыкі, які праводзіцца ў Лонданскай каралеўскай залі мастацтваў і навук.

Надзея Кучар нарадзілася ў 1983 годзе ў Менску. З 2007 года спявачка жыве і працуе ў Пермі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках