3 траўня 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк значна знізіў прагноз коштаў нафты

2
Сусветны банк значна знізіў прагноз коштаў нафты
ФОТА: WISEGEEK

Падзенне коштаў у 2016 чакае і іншыя сыравінныя тавары.

Сусветны банк знізіў прагноз сярэдняга кошту нафту маркі Brent у 2016 годзе на 27%, з $51 да $37 за барэль, гаворыцца ў аглядзе, выпушчаным у аўторак, 26 студзеня. Новы прагноз адлюстроўвае змены, якія адбыліся ў попыце і прапанове з кастрычніка, калі быў зроблены папярэдні прагноз, піша РБК.

Сярод чыннікаў, якія паўплывалі на зніжэнне, аналітыкі Сусветнага банка на чале з Джонам Бафам называюць больш хуткае, чым чакалася, паступленне на рынак іранскай нафты, устойлівасць амерыканскіх вытворцаў, якія зменшылі выдаткі і падвысілі эфектыўнасць, а таксама цёплую зіму і слабыя перспектывы росту асноўных развівальных эканомік. Рост развівальных эканомік запаволіўся з 7,6% у 2010 годзе да 3,6% у 2015 годзе, гаворыцца ў апошнім квартальным аглядзе Сусветнага банка аб перспектывах сусветнага росту эканомікі, выпушчаным 7 студзеня. Рост найбуйнейшай групы краін, якія развіваюцца - БРІКС - запаволіўся з 9 да 4%, адлюстроўваючы запаволенне эканомікі Кітая, слабое развіццё ў Паўднёвай Афрыцы і рэцэсію ў Расеі і Бразіліі.

«Кошты нафты ўпалі на 47% у 2015 годзе, і мы чакаем, што яны ўпадуць яшчэ на 27% у 2016 годзе. Нягледзячы на гэта, яны паступова адновяцца з гэтых нізкіх узроўняў», - гаворыцца ў аглядзе.

Прычын для аднаўлення некалькі: па-першае, значнае падзенне кошту нафту ў пачатку 2016 не адлюстроўвае фундаментальных змен на рынку і, магчыма, будзе адквітанае. Па-другое, здабыча дарагой нафты будзе прыносіць усё большыя страты і прымусіць вытворцаў знізіць аб'ёмы здабычы. Нарэшце, попыт на нафту павінен трохі адужэць дзякуючы росту сусветнай эканомікі, адзначаюць экспэрты Сусветнага банка.

Меркаванае аднаўленне коштаў нафты будзе не такім істотным, як адскок пасля значных падзенняў коштаў нафты ў 2008, 1998 і 1986 годзе, і ўсё яшчэ застаецца рызыка далейшага перагляду прагнозу коштаў нафты ў бок паніжэння, папярэджвае старэйшы эканаміст сыравінных рынках Сусветнага банка Джон Баф.

«Нізкія кошты нафты ды іншыя сыравінныя тавары застануцца з намі на нейкі час. Хоць мы бачым магчымасці для некаторага аднаўлення коштаў цягам наступных двух гадоў, ёсць і значныя рызыкі зніжэння коштаў», - адзначае ён.

З пачатку года кошт нафты маркі Brent упаў на 20%, з $37,2 за барэль у першы дзень таргоў 4 студзеня да $30,5 за барэль на закрыцці таргоў 25 студзеня. У пачатку года свае прагнозы наконт нафты знізілі Societe Generale, ING, Barclays, Morgan Stanley, Bank of America Merrill Lynch і інш. Пры гэтым да канца года аналітыкі чакаюць аднаўлення рынку. Кансэнсус-прагноз Bloomberg, складзены на аснове апытання 42 эканамістаў, паказвае, што экспэрты чакаюць росту коштаў нафты да $39,2 за барэль у першым квартале 2016 года. Да канца года кошты вырастуць да $51 за барэль, мяркуюць эканамісты.

Падзенне кошту ў 2016 чакае і іншыя сыравінныя тавары, гаворыцца ў аглядзе. Кошты на неэнэргетычныя сыравінныя тавары ў 2015 годзе ўпалі на 10% і знізяцца яшчэ на 3,7% у 2016 годзе праз захаванне вялікіх запасаў і запаволення попыту ў краінах, якія развіваюцца, і з'яўляюцца драйверамі попыту на сыравіну з 2000 года.

«Патрэбны час, каб эфект ад нізкіх коштаў сыравіны трансфармаваўся ў больш высокі эканамічны рост у краінах-імпарцёрах, у той час як экспарцёры пакутуюць ад падзення коштаў практычна адразу», - адзначае дырэктар групы перспектыў развіцця Сусветнага банка Айхан Казе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках