27 красавiка 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ля Вярхоўнага суда ў Менску: «Спынім міліцэйскае бясчынства»

41

Каля паўсотні менчукоў узялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць збіцця актывістаў і журналістаў міліцыяй.

Арганізатарам пікету стаў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Падставай для акцыі стала збіццё супрацоўнікамі міліцыі дваіх грамадзянскіх актывістаў і журналіста Паўла Дабравольскага ў судзе Фрунзенскага раёна Менска падчас судовага працэсу ў справе графіці, паведамляе «Наша нiва».

На акцыю 30 студзеня сабралася каля паўсотні чалавек: палітыкі, журналісты і проста неабыякавыя грамадзяне з бел-чырвона-белым сцягам.

Анатоль Лябедзька падняў плакат з надпісам «Выбірай tut.by або tut.bей» і выступіў з кароткай прамовай пра тое, што грамадства безабароннае перад гвалтам міліцыі і ўлады.

Здзіўляе вялікая колькасць людзей у цывільным і амапаўцаў. На тых, хто прыйшоў з плакатамі складаюць пратаколы. Міліцыянтамі пры гэтым кіруе асоба ў цывільным. Менавіта гэты грамадзянін паказвае міліцыянтам, да каго падыходзіць для складання пратаколу.

Прысутнічаў камандзір менскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках