26 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбылася акцыя за бел-чырвона-белы сцяг

5

У цэнтры Менска збіралі подпісы за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Актывісты апазіцыі правялі акцыю каля ўніверсама «Цэнтральны».

ФОТА: SVABODA.ORG

Да «Цэнтральнага» прыйшлі Зміцер Дашкевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Марачкін, Уладзімір Колас, Ніна Багінская, актор Купалаўскага тэатра Алесь Малчанаў.

Праспект Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да вуліцы Леніна падчас правядзення акцыі быў перакрыты.

Нягледзячы на гэта, яе ўдзельнікі збіралі прыкладна 40 подпісаў за гадзіну.

У дачыненні да іх міліцыянтамі было складзена 5 пратаколаў нібыта «за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Арганізатар акцыі Зміцер Дашкевіч адмовіўся ад давання асабістых звестак праз неразуменне расейскай мовы. Некаторыя з удзельнікаў акцыі падхапілі гэты аргумент, таму міліцыянты былі вымушаныя гаварыць з імі па-беларуску.

Пратакол быў складзены нават на вядомага мастака Алеся Марачкіна.

Зміцер Дашкевіч заявіў, што яго радуе колькасць сабраных подпісаў. Ён плануе збіраць подпісы да 19 кастрычніка, а потым перадаць іх у Мінкульт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках