6 траўня 2024, панядзелак, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Нічога не могуць, вось і вырашылі зруйнаваць дом

19
Мікалай Статкевіч: Нічога не могуць, вось і вырашылі зруйнаваць дом

Палітык распавёў, чаму ўлады раптам наважылі зруйнаваць дом яго жонкі.

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч распавёў сайту palitviazni.info, што ўлады паведамілі пра сваю пастанову зруйнаваць дом, дзе ён жыве.

«Як вядома, шматлікія штрафы, якія мне выпісвалі за акцыі, я прынцыпова не аплачваю. Магчыма, каб адпомсціць мне, улады і прынялі пастанову знесці дом, дзе жыву», - кажа палітык.

«Гэты стары дом з садам належыць маёй жонцы, - распавядае Мікалай Статкевіч. - Яна ў ім вырасла, цяпер мы ў ім жывем. Цяпер модна руйнаваць старыя дамы, але як раз летам мінулага года, перад маім выхадам на свабоду, жонка атрымала ліст, у якім паведамлялася, што гэты прыватны сектар не падлягае зруйнаванню, бо з'яўляецца нейкай гістарычнай каштоўнасцю. Праўда, калі я пачаў жыць у гэтым доме, то, шчыра кажучы, не верыў, што гэта шчасце будзе надоўга. Так яно і атрымалася. 12 верасня я правёў акцыю «За сапраўдныя выбары», а пасля даведаліся, што пастанова аб зруйнаванні была дэманстратыўна прынятая 13 верасня ў «сувязі з грамадскімі патрэбамі». Суседзі пачалі тэлефанаваць чыноўнікам, але тыя, высветлілася, нічога не ведаюць. Таму не выключана, што гэтая пастанова прымалася ў высокіх кабінетах».

Палітык мяркуе, што супадзенне тут невыпадковае, і пастанова аб зруйнаванні дома наўпрост звязана з яго актыўнай палітычнай дзейнасцю і адмовай аплачваць штрафы.

«Яны ўжо ўсё паспрабавалі, каб спагнаць з мяне штрафы, - кажа былы палітвязень. - Палову пенсіі вылічваюць, арыштавалі мабільны тэлефон, забаранілі кіраваць аўтамабілем... Можа хацелі б і за краты адправіць, але не могуць, бо нібыта лібералізацыю Захаду трэба паказваць. Тым больш, ведаюць, што нават арышт на мяне не паўплывае, бо дагэтуль не зламалі і не зломяць надалей. Вось і вырашылі нанесці ўдар з другога боку - перасяліць з прыватнага дома, мабыць, у аднапакаёвую кватэру. Гэта дадатковыя выдаткі, клопаты і моцны псіхалагічны ўдар па жонцы, таму што яна ўсё жыццё правяла ў гэтым доме. Адным словам, дастаюць як могуць. Але пасля ўсяго таго, што я прайшоў, ужо не страшна».

Мікалай Статкевіч дадае, што немагчыма падлічыць, колькі за ўвесь час пасля выхаду на волю яму налічылі штрафаў, але прыкладную суму называе:

«Цяжка назваць канкрэтныя лічбы, бо раней дасылалі паведамленні аб судах на мабільны тэлефон, але цяпер яго арыштавалі. Таму нават не ведаю, колькі іх было. Але перыядычна сюды прыязджаюць нейкія людзі з тэчкамі і блукаюць каля дома, так як патрапіць у яго не могуць. Сёння суседзі казалі, што гэтыя людзі зноў спрабавалі патрапіць у дом, але першае што я зрабіў, калі пераехаў сюды, адрамантаваў агароджу. Зрэшты, па маіх агульных падліках, за ўвесь час мне налічылі ўжо блізу 6 тысяч даляраў штрафаў».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках