6 траўня 2024, панядзелак, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста аштрафавалі за ўлёткі пра фальсіфікацыю «выбараў»

5
Актывіста аштрафавалі за ўлёткі пра фальсіфікацыю «выбараў»

Менскі суд аштрафаваў Аляксандра Мендэля на $420.

На 840 рублёў - 40 базавых адзінак ($420) аштрафаваны актывіст руху «За свабоду» Аляксандр Мендэль, які быў затрыманы падчас распаўсюду ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарчай акрузе Юрыя Губарэвіча. Суд палічыў яго вінаватым у парушэнні закона аб СМІ, паведамляе ПЦ «Вясна».

На пасяджэнні Аляксандр Мендэль распавёў, што ў яго было канфіскавана 1640 асобнікаў. Актывіст прызнаў сам факт раздачы ўлётак, але не прызнаў сваю віну. «Я не прызнаю, што мае дзеянні падпадаюць пад закон «Аб СМІ», - падкрэсліў ён.

Ягоны адвакат звярнула ўвагу на тое, што на ўлётках адсутнічалі прыкметы перыядычнасці. Акрамя таго, СМІ пад назвай «Абаронім свой выбар» наогул не існуе. «Так як улётка не з'яўляецца СМІ, прашу спыніць справу за адсутнасцю правапарушэння», - падкрэсліла адвакат.

Аднак суд не прыслухаўся да гэтых аргументаў. Мендэль быў пакараны за парушэнне арт.22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) на 40 базавых адзінак.

Пасля прысуду сам Юрась Губарэвіч раздаў некалькі дзясяткаў улётак у будынку і на выхадзе з суда на знак пратэсту супраць судовай пастановы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках