3 траўня 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава: Па тэлевізары няма нармальных дзіцячых перадач

46
Качанава: Па тэлевізары няма нармальных дзіцячых перадач
Наталля Качанава

Віцэ-прэм'ер паскардзілася, што выходнымі баіцца браць пульт у рукі.

Аб кантэнце беларускай тэлевізіі выказалася намесніца прэм'ер-міністра Наталля Качанава 20 кастрычніка на семінары-нарадзе аб актуальных пытаннях сацыяльнай сферы з удзелам намеснікаў старшыняў раённых і гарадскіх выканкамаў Менскай вобласці, паведамляе БелаПАН.

«У выходны часам бяру пульт, праглядаю каналы: няма нармальных дзіцячых перадач, якія, да прыкладу, мы ў дзяцінстве глядзелі. А яны ж дзецям цікавыя і такія перадачы павінны быць, у тым ліку на рэгіянальнай тэлевізіі», - сказала Качанава.

«Нам патрэбныя добрыя дзіцячыя перадачы, станоўчая інфармацыя, якую б атрымлівалі нашы дзеці», - заявіла чыноўніца.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках