3 траўня 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрапарламента: Дзеянні Расеі абсалютна непрымальныя

3
Кіраўнік Еўрапарламента: Дзеянні Расеі абсалютна непрымальныя
Марцін Шульц
ФОТА: TELEGRAF-EPA

Еўразвяз павінен падаць Расеі выразны сігнал аб нязгодзе і непрыманні яго дзеянняў.

Пра гэта ў інтэрв'ю DW заявіў у чацвер, 20 кастрычніка, перад пачаткам саміту ЕЗ у Брусэлі старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц (Martin Schulz). «Тое, што робіць Расея, абсалютна непрымальна. За яе агрэсіўнымі дзеяннямі стаіць такая мадэль грамадства, такі светапогляд, які не мае нічога агульнага з еўрапейскай філасофіяй узаемнай павагі і ўзаемнай жа адкрытасці», - падкрэсліў Шульц.

«Пасланне, якое еўрапейцы павінны данесці да Пуціна, абвяшчае: Мы з вамі не згодныя!», - адзначыў кіраўнік Еўрапарламента. Еўрапейцы павінны жорстка бараніць сваю лінію паводзін.

У адрозненне ад Пуціна, Еўразвяз не збіраецца выкарыстоўваць сілавыя метады для развязання сірыйскага крызісу. «Тое, што трэба Сірыі сёння, гэта не зброя. Наадварот, як мага менш зброі і менш узброеных канфліктаў. Еўразвяз можа згуляць ролю пасярэдніка, і ўжо робіць гэта», - падкрэсліў кіраўнік Еўрапарламента.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках