3 траўня 2024, Пятніца, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік ФК «Крумкачы»: Спаборнік ставіцца да нас з вялікай павагай

Кіраўнік ФК «Крумкачы»: Спаборнік ставіцца да нас з вялікай павагай
ДЗЯНІС ШУНТО
ФОТА: BOLSHOI.BY

Дзяніс Шунто распавёў пра апошнія падзеі ў футбольным клубе.

Заснавальнік клуба «Крумкачы» Дзяніс Шунто у праграме tut.by «Не сорамна спытаць» назваў асноўныя прычыны правалу каманды ў другім коле чэмпіянату Беларусі ў футболе.

- Гэта сукупнасць прычын. Спаборнікі да нас са значна большай павагай і піетэтам ставяцца. І нават менскае «Дынама» і «Шахцёр» у другім коле, забіваючы нам гол, аддавалі ініцыятыву і закрываліся, яны баяліся! Хто б сказаў яшчэ год таму, што гэтыя каманду будуць гуляць супраць нас другім нумарам? Тая ж «Славія», «Іслач» і іншыя выходзілі ў другім коле на гульню супраць нас, як на апошні бой.

Магчыма наступіла перанасычэнне нейкае. Я зрабіў шмат памылак. Улетку трэба было ўзяць трох-чатырох маладых футбалістаў, каб дадаць канкурэнцыі тым, хто трохі заседзеўся ў аснове. Я гэтага не зрабіў...

У летнюю паўзу мы паехалі гуляць з ЦСКА, згулялі з ташкенцкім «Лакаматывам» і ў нас фактычна паўзы і не было. Трэба было даць дзецям адпачыць, каб яны засумавалі па футболе. А ў нас атрымалася, што мы шмат эмоцый аддалі на армейцаў і «Лакаматыў», а гэта вельмі добрыя спаборнікі. Ташкенцкая каманда дайшла да чвэрцьфіналу азіяцкай лігі чэмпіёнаў у гэтым годзе, яна будзе мацнейшай за «Дынама» і «Шахцёра».

Потым пачалася нейкая паласа нешанцавання. А пасля майго выказвання пра Віктара Сокала (Пасля матчу з «Іслаччу» Шунто сказаў, што афіцэр сумленнасці АБФФ Віктар Сокал сам здаваў матчы, выступаючы за «Дынама» ў чэмпіянаце СССР. Пазней Дзяніс папрасіў прабачэння за неасцярожна кінутую фразу. - заўвага.) Адчувалася не тое, каб прадузятасць, але не любоў да нас, у тым ліку і суддзяў.

Усё гэта адзін на аднаго накладалася. Быццам бы мы нікому буйна не саступалі, у кожным матчы мелі шанцы забіць, але прайгравалі з мінімальным лікам і гэта вельмі цяжка псіхалагічна.

Напэўна, ёсць мая віна і трэнераў, што мы не можам арганізаваць тую магію, якая была ў першым коле. Ёсць нейкая стомленасць ў людзей ад сезону, занадта шмат эмоцый было».

Перад 26-м турам «Крумкачы» ідуць на 11-м месцы ў турнірнай табліцы, знаходзячыся пакуль па-за зонай вылету. Але наперадзе каманду чакаюць цяжкія спаборнікі, такія як БАТЭ, берасцейскае «Дынама, «Менск».

Нагадаем, сёння «Крумкачы» згуляюць з «Гранітам» у Менску ў рамках 26-га тура чэмпіянату краіны ў футболе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках