3 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бізнэсовец прадае санаторый у Латвіі

3
Беларускі бізнэсовец прадае санаторый у Латвіі
Фота: pribalt.info

Замежная нерухомасць стала беларусам не па кішэні.

Бізнэсовец Дзмітрый Асташэнка, уладальнік газеты «Аўтабізнэс» і рэстарацыі «Арбат» выставіў на продаж санаторны комплекс у латвійскай Балдоне.

Будынак здраўніцы, якую жыхары СССР памятаюць па серных крыніцах, прадпрымальнік ацэньваў у сярэдзіне гэтага года ў 800 тысяч еўраў, піша «Заўтра тваёй краіны».

Дзмітрый Асташэнка - пяты па ліку пасля распаду СССР уладальнік здраўніцы. Ён набыў паўразбураны комплекс у 2013 годзе за 300 тысяч еўраў, паабяцаўшы мясцовым уладам вярнуць Балданскаму санаторыю ранейшую славу. На аднаўленне санаторыя бізнэсовец прасіў чатыры гады, але, напэўна, яго планы змяніліся.

Дзмітрый Асташэнка не першы (і, відавочна, не апошні) прадстаўнік беларускага бізнэсу, хто сёння вымушаны пераглядаць свае інвестыцыйныя планы на рынку нерухомасці. У тым ліку, і за мяжой.

У тым жа годзе, калі Дзмітрый Асташэнка набываў комплекс у Балдоне, яшчэ адзін прадстаўнік беларускага бізнэсу Ігар Анішчанка (яму належаць гандлёвы цэнтр Globo і офісны будынак Omega Tower) купіў у Маскве на гарадскіх таргах за 915 тысяч расейскіх рублёў пакет акцый «Гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Цвярскі». Аднак з невядомых прычынаў грошай арганізатарам не пералічыў. І ў наступным годзе тыя перапрадалі аб'ект новаму пакупніку.

Складаная сітуацыя ў шматлікіх дэвелапераў на беларускім рынку нерухомай маёмасці. Іх фінансавы стан пагоршыўся. Многія праекты прыпыненыя (будынак гатэлю ля Белдзяржцырка, аўтацэнтр на пр. Дзяржынскага), а рэалізаваныя пераходзяць за кошт выплаты запазычанасцяў да новых уладальнікаў («Арэна-Сіці», гіпермаркеты ProStore).

Паўдзесятка забудоўшчыкаў пайшлі на банкруцтва: сярод iх «Сыравінныя рэсурсы», якія будавалі гатэль Hyatt каля Камсамольскага возера, «Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампаніі», якія займаліся праектамі на праспекце Газеты «Праўда» і ў «Лебядзіным», уладальнік берасцейскага гандлёвага цэнтра з іранскім капіталам «НМТ».

Звыш дзесятка інвестараў у беларускую нерухомасці фігуруе ў чорных спісах падатковай у якасці неплацельшчыкаў бюджэту, да некаторых з іх дастасаванае вызначэнне «злосных». Напрыклад, у апублікаваным днямі Міністэрстве падаткаў і збораў спісе вінаватых у бюджэт Менску на 1 кастрычніка значацца такія кампаніі-забудоўшчыкі і ўладальнікі нерухомасці, як «Карповіч», «Фарт і В», «Бэтатрон Інжынірынг», «Мінселка», «Маналіум - Інжынірынг», «Гольф Клуб», «Лада-ОМС Інжынірынг» і «ЕўраСтэпГруп».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках